Вопытны ўзор новага расійскага ваенна-транспартнага самалёта Іл-112В пацярпеў крушэнне ў Падмаскоўі побач з аэрадромам Кубінка. Гэта трэці пасля Sukhoi Superjet і МС-21 небаявы самалёт, цалкам спраектаваны ў Расіі. Ён павінен быў удзельнічаць у форуме «Армія-2021», пішуць на польскім партале niezależna.pl
Разглядаюцца дзве версіі крушэння, па адной з якіх прычынай магла стаць тэхнічная няспраўнасць самалёта, па іншай-памылка экіпажа. Па словах відавочцаў, пасля падзення самалёт выбухнуў. Іл-112В цалкам разбураны.
На борце Іл-112В было тры чалавекі- два лётчыкі -выпрабавальнікі 1-га класа і бортінжынер-выпрабавальнік. Імаверна ўсе яны загінулі.
«Іл-112В – самалёт, які вельмі патрэбен расійскай арміі з яе імкліва старэючым паркам ваенна-транспартнай авіяцыі.
Аднак пакуль паўнавартасны серыйны выпуск такіх машын немагчымы, хаця распрацоўка машыны пачалася каля 20 гадоў таму.
эж